10 кастрычніка 2019 года ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» адбылася прэзентацыя зборнікаў да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

10 кастрычніка 2019 года ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» адбылася прэзентацыя кніг серыі «Беларусь памятае. У імя жыцця і свету», прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: «Беларусь партызанская. Ілюстраваная энцыклапедыя партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Нельга забыць. Нельга зразумець. Нельга апраўдаць. Ілюстраваная энцыклапедыя спаленых вёсак Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У дадзеныя выдання ўвайшло больш за 500 адзінак захоўвання фотадакументаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

На прэзентацыі выступілі: дырэктар РУП «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Ваніна А.В., начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрыевіч В.В., загадчык аддзелам ваеннай гісторыі інстытута гісторыі НАН Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар Літвін А.М., дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Дземянюк А.К., галоўны рэдактар РУП «Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Языковіч Л.В., загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Рахманько Т.Л.

Прэзентацыя кніг серыі «Беларусь памятае. У імя жыцця і свету»

Прэзентацыя кніг серыі «Беларусь памятае. У імя жыцця і свету»

Прэзентацыя кніг серыі «Беларусь памятае. У імя жыцця і свету»

Прэзентацыя кніг серыі «Беларусь памятае. У імя жыцця і свету»

Фота Качубея А.А.