11 кастрычніка 2019 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю архіва
11 кастрычніка 2019 года ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адзначылі юбілейную дату – 75 гадоў з дня ўтварэння архіва.
Урачыстае мерапрыемства пачалося з невялікай прэзентацыі аб дзейнасці, кіраўніках і фондах архіва. Адбылася прэзентацыя выставачнага праекта «Гэта нашай гісторыі радкі», аб гісторыі станаўлення і развіцця архіва, падрыхтаванага па архіўных дакументах і прэзентацыя сайта архіва www.gagr.by. Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія па архіву і прадстаўлены фотавыставы «Архіў у асобах» і «Архіўны марафон даўжынёю ў 75 гадоў».
Са знамянальнай датай архівістаў павіншаваў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Кураш Віктар Іосіфавіч і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў нагрудны знак «Ганаровы архівіст Беларусі» загадчыку аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў В.А.Іодчык. Віншаванні ў адрас архіва прагучалі і ад начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Юргель Алены Іванаўны, а таксама ад дырэктараў архіваў Гродзенскай вобласці Г.Ю.Афанасьевай, С.Г.Свірко, А.С.Забялінскай, Л.Н.Гарбач, загадчыка архівам ААТ «Гродна Азот» І.А.Кардаш і архіварыуса ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» Л.В.Кісель.
На ўрачыстым мерапрыемстве ўшаноўвалі лепшых працаўнікоў і ветэранаў галіны. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё архіўнай службы рэгіёну працаўнікам архіва былі ўручаны ўзнагароды – Ганаровая грамата Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Л.І.Юнинай, загадчыцы аддзела справаводства і фарміравання НАФ; Ганаровая грамата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў М. З.-А. Беляковай, архивисту 1 кв. катэгорыі; Ганаровая грамата старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў А.А.Юзьвяк, галоўнаму бухгалтару; Падзячны ліст старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў А.І.Петраковіч, архівісту 1 кв. катэгорыі; Падзяку старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта М.М.Генюш, загадчыцы лабараторыі; Падзячны ліст старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў І.С.Шоку, архивисту 2 кв. катэгорыі, В.М.Руднявай, прыбіральніку службовых памяшканняў. Асобныя словы падзякі і памятныя падарункі атрымалі ветэраны, якія ўнеслі ўклад у развіццё архіўнай справы.
Святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся канцэртнай праграмай, падрыхтаванай навучэнцамі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, і ўручэннем юбілейнага торта. Дадзеная падзея была асветлена тэлеканалам «Гродна+».















