Дзяржархіў Мінскай вобласці прыняў удзел у круглым стале ў Мінскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў
13 лістапада 2026 г. у Мінскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адбыўся круглы стол для прадстаўнікоў абласных прафсаюзных арганізацый. Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі справаводства, работы з электроннымі дакументамі, забеспячэння іх захаванасці, правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі спраў пастаяннага захоўвання і па асабовым складзе, а таксама падрыхтоўкі дакументаў да перадачы ў дзяржаўны архіў.
У якасці спікера мерапрыемства выступіла вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання НАФ установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» Ірына Уладзіміраўна Маскалёва.
Падчас сустрэчы спецыяліст падрабязна растлумачыла патрабаванні дзейнага архіўнага заканадаўства, адказала на практычныя пытанні ўдзельнікаў і дала рэкамендацыі па вядзенні ведамасных архіваў.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |


