27 мая 2019 г. у Мінску адкрылася міжнародная канферэнцыя «Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці дзяржавы»

27 траўня 2019 г. у Мінску адкрылася міжнародная канферэнцыя «Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці дзяржавы».

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У разрэзе функцыянавання архіўнай галіны на канферэнцыі былі закрануты пытанні ролі архіваў у фарміраванні гістарычнай памяці грамадства, лічбавання дакументаў дзяржаўных архіваў, развіцця анлайнавых рэсурсаў і вэб-сайтаў архіўных устаноў, падрыхтоўкі электронных публікацый дакументаў, лічбавых тэхналогій у архіўнай сферы, забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў, узаемаадносін карыстальнікаў і захавальнікаў архіўнай інфармацыі і інш.

Да ўдзельнікаў канферэнцыі з прывітальным словам звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш.

Праца канферэнцыі працягнецца 28 мая 2019 г.