24 мая 2019 г. прайшлі XIX Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і крытыка Адама Бабарэкі

24 мая 2019 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі чарговыя Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя Адаму Бабарэку. Знамянальна, што яны прыпалі не толькі на 120-я ўгодкі вядомага літаратурнага крытыка, празаіка і філосафа, алё і на 20-ю гадавіну з часу першай навуковай канферэнцыі, арганізаванай архівам-музеем і, дарэчы, таксама прысвечанай А. Бабарэку.

Гэта адзначылі ў прывітальным слове ганаровы архівіст Беларусі, былы першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Бірукова, кандыдат гістарычных навук, дацэнт БДУ Міхаіл Шумейка, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Аляксей Цвяткоў, а таксама дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка, якая выступіла з дакладам “Адам Бабарэка: як збіраўся архіўны фонд”.

Цікавыя даклады, прысвечаныя не толькі А. Бабарэку, алё і розным аспектах культурных працэсаў нашай гісторыі і іх адлюстраванню ў дкументах архіва-музея, гучалі таксама на пасяджэннях секцый: “Выгнанне як форма жыцця ў філасофскім асэнсаванні Адама Бабарэкі” Алены Белай, “Адам Бабарэка – бібліеграф” Віктара Жыбуля, “Да гісторыі часопіса “Узвышша” 1944 года” Наталлі Гардзіенка, “Асабістая справа” Зінаіды Бандарынай (БДАМЛМ) і іншыя матэрыялы ды біяграфіі паэткі” Аксаны Данільчык, “Джаз БССР: да Рознера, з ім і пасля (паводле матэрыялаў БДАМЛМ)” Віктара Сямашкі, “Праект “(Не)расстраляныя”: праца з тэмаю рэпрэсіяў у сферы арт-менеджменту” Сяргея Будкіна, “Пераклад рамана Ю. Алешы “Зайздрасць” як вызначальны факт у творчай біяграфіі Лукаша Калюгі” Аляксандры Чарнавокай, “Сімволіка вобразнай сістэмы рамана Лукаша Калюгі “Пустадомкі” Ігара Шаладонава, “Творчасць Язэпа Пушчы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі” Наталлі Заяц, “Беларуская шаўчэнкіяна 1920-1930-х гадоў” Жанны Шаладонавай, “Сацыяльны міф і паўсядзеннасць у раманах рэвалюцыйнай тэматыкі” Марыны Іаскевіч, “”Па-рознаму адлегласць адмярае час…”: праблемна-тэматычны дыяпазон цыкла вершаў “Маналог” А. Куляшова” Юліі Казак.

Падчас канферэнцыі адбылося адкрыцце выставы “З далін на ўзвышшы”, на якой экспануюцца фотаздымкі, рукапісы і іншыя дакументы з фонду А. Бабарэкі ў БДАМЛМ (ф. 407). На выставачных вітрынах можна пабачыць таксама асабістыя рэчы крытыка (сярод якіх талерка, гадзіннік, гальштук, шахматы), кнігі 1920-х гг. з яго хатняй бібліятэкі, а таксама працы мастакоў Алены і Вадзіма Камаровых – унучкі і праўнука А. Бабарэкі. Адна з вітрын прысвечана вяртанню і сучаснаму навуковаму асэнсаванню творчай спадчыны пісьменнікаў-узвышэнцаў, дзе цэнтральнае месца займае грунтоўны Збор твораў А. Бабарэкі ў 2 тамах, укладзены і адкаментаваны супрацоўнікамі архіва-музея.

XIX Узвышаўскія чытанні

XIX Узвышаўскія чытанні

XIX Узвышаўскія чытанні

XIX Узвышаўскія чытанні

XIX Узвышаўскія чытанні