28 мая 2019 г. адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству В. І. Кураша з кіраўніком Нацыянальнага архіва Мальты Чарльзам Фарругия

28 мая 2019 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша са старшынёй Еўрапейскага філіяла Міжнароднага савета архіваў (EURBICA) – кіраўніком Нацыянальнага архіва Мальты Чарльзам Фарругія і загадчыкам кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты – прэзідэнтам архіўнага савета Мальты, прафесарам Заммітам Уільямам.

У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк і намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні міжнароднага супрацоўніцтва дзвюх краін, працы з электроннымі дакументамі. Дырэктар Дэпартамента В.І.Кураш распавёў аб сістэме архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк азнаёміў гасцей з фондамі архіва.

Сустрэча з прадстаўнікамі афіцыйнай дэлегацыі Мальты