Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі школ №16 і №11 г.Брэста

У дні школьных канікул, 3 і 5 лістапада 2026 года, Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 8-га класа ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Брэста імя Героя Савецкага Саюза А.М.Карасёва» і вучні 7-8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Брэста».

У ходзе агляднай экскурсіі школьнікі наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва.

У рамках мерапрыемства быў паказаны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1-2. Школьнікі падчас прагляду фільма
3. Падчас экскурсіі ў архівасховішча
4. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў