Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Фінальны выпуск года: «Архіўны веснік» прадстаўляе гісторыю жанчыны-легенды Маладзечаншчыны

У новым, фінальным у гэтым годзе выпуску «Архіўнага весніка» юныя даследчыкі распавядаюць пра лёс жанчыны, якая стала сімвалам стойкасці і патрыятызму. Гераіня выпуску – партызанка-разведчыца, Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна, чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй Клара Лявонцьеўна Філіпава.

Унікальнасць выпуску ў тым, што ён створаны на стыку мінулага і сучаснасці. Зусім нядаўна ў Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна праўнучка Клары Лявонцьеўны Дар’я прынесла сямейны архіў бабулі, якая пражыла больш за 90 гадоў, захаваўшы да канца дзён ясны розум, добрае сэрца і нязломны дух.

Афіцыйна гэтыя дакументы яшчэ не прынятыя на дзяржаўнае захоўванне, але яны ўжо трапілі ў надзейныя рукі. І тут адбылася сапраўдная магія архіўнай справы: юныя ўдзельнікі «Архіўнага весніка» атрымалі рэдкую магчымасць не проста паглядзець на рэліквіі, а прыняць удзел у экспертызе каштоўнасці дакументаў — адным з ключавых прафесійных працэсаў у працы архівіста.

Разам з настаўнікамі хлопцы знаёміліся з пажоўклымі фатаграфіямі, баявымі і працоўнымі пасведчаннямі, ўзнагародамі і матэрыяламі, якія адлюстроўваюць насычаны шлях гераіні. Яны вучыліся бачыць за сухімі радкамі і выцвілымі здымкамі жывую гісторыю жанчыны, якая ў юнацтве сыйшла у партызаны, а ў мірны час дзесяцігоддзямі кіравала прадпрыемствам і выхоўвала моладзь.

Як архівісты і юныя даследчыкі працуюць з «жывой» гісторыяй, якая толькі пераступае парог сховішча? Як з разрозненых сямейных папер нараджаецца суцэльны вобраз Легенды Маладзечаншчыны? Прэм’ера фінальнага выпуску года беларускай жанчыны – ужо на YouTube-канале архіва.

Падпісвайцеся, каб першымі ўбачыць, як дакументы знаходзяць голас!