Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб удзеле дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў мерапрыемствах з нагоды 55-годдзя мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» і 70-годдзя Музея абароны Брэсцкай крэпасці

4-5 лістапада 2026 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах і рабоце круглага стала «Спадчына Вялікай Айчыннай вайны: мемарыялізацыя і музеефікацыя», прысвечаных 70-годдзю Музея абароны Брэсцкай крэпасці і 55-годдзю мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

У рамках работы круглага стала Ганна Карапузава выступіла з дакладам «Дакументы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці перыяду нямецкай акупацыі (1941-1944): склад, змест, выкарыстанне».

 

1. Удзельнікі круглага стала ўскладаюць кветкі да Вечнага агню.
2. Г.Г.Карапузава выступае з дакладам