Супрацоўнікі архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі пра выдатных палкаводцаў
12 лістапада 2026 года супрацоўнікі дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі «Не толькі зброяй! Вялікія палкаводцы П.А.Румянцаў, I.Ф.Паскевіч». Мерапрыемства адбылося ў белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў.
Выданне выйшла ў серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы» і падрыхтавана пры ўдзеле гісторыкаў і спецыялістаў бібліятэчнай і музейнай справы Беларусі і Расіі. У кнізе прадстаўлены рэдкія дакументы і ілюстрацыі з фондаў беларускіх і расійскіх устаноў культуры і архіваў.
У выданні дэталёва асвятляюцца біяграфіі двух выбітных военачальнікаў-графа Пятра Аляксандравіча Румянцава-Задунайскага і графа Эрыванскага, святлейшага князя Варшаўскага Івана Фёдаравіча Паскевіча, даследуецца іх палкаводчае мастацтва, стратэгіі і тактыкі баявых дзеянняў, уплыў на развіццё ваеннай думкі. Праз прызму іх жыцця і дзейнасці прасочваецца эвалюцыя рускай ваеннай школы, яе пераемнасць і здольнасць адаптавацца да змяняюцца умовам і новым выклікам часу.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-6. Падчас прэзентацыі кнігі «Не толькі зброяй! Вялікія палкаводцы П.А.Румянцаў, I.Ф.Паскевіч» у палацы Румянцавых і Паскевічаў 12 лістапада 2026 г. |






