Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы ў канферэнцыі «Партызанскі архіў»
12 лістапада 2026 года на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адбылася IІI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Партызанскі архіў», прымеркаваная да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг. У ліку яе ўдзельнікаў – археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка. На канферэнцыі ім быў прадстаўлены відэадаклад па тэме «Валянціна Луцэнка. Сапраўдная жанчына».
У ходзе дакладу Сяргей Аляксандравіч расказаў аб фондаўтваральніку свайго архіва – ветэране Вялікай Айчыннай вайны, франтавой і партызанскай медсястры Валянціне Міхайлаўне Луцэнка. У гады вайны яна прайшла шлях ад Ржэва да Кёнігсберга і выратавала мноства савецкіх салдат і афіцэраў, у партызанскім атрадзе служыла разведчыцай, такім чынам унесла свой уклад у Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У мірны час Валянціна Міхайлаўна жыла ў Рэчыцы і працягвала працаваць медсястрой.
![]() |
![]() |
| 1-2. Дырэктар ЗДАРэч Н.М.Пішчык і археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў С.А.Жарносенка ў час работы канферэнцыі |
![]() |
| 3. Застаўка IІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Партызанскі архіў» |
![]() |
| 4. Відэадаклад па тэме «Валянціна Луцэнка. Сапраўдная жанчына» |




