Аб правядзенні семінара-практыкума на тэму «Фарміраванне і афармленне спраў. Перадача дакументаў на пастаяннае захоўванне ў Дзяржархіў у г.Оршы»
11 лістапада 2026 года загадчыкам аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Сянькоўскай Наталляй праведзены семінар-практыкум з асобамі, адказнымі за архіў і справаводства ААТ Завод «Легмаш» на тэму «Фарміраванне і афармленне спраў. Перадача дакументаў у архіў завода і на пастаяннае захоўванне ў Дзяржархіў у г.Оршы».
Работнікі завода былі азнаёмлены з нарматыўнымі прававымі актамі і метадычнымі дакументамі па пытаннях фарміравання спраў, у тым ліку электронных, пастаяннага захоўвання і па асабовым складзе. У ходзе семінара абмяркоўвалася тэма перадачы дакументаў у архіў завода і на пастаяннае захоўванне ў Дзяржархіў у г.Оршы.
На практыцы былі сфарміраваны некалькі спраў пастаяннага захоўвання, аформлены вокладкі гэтых спраў, складзены лісты-запэўніцелі справы. Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні працы з электроннымі дакументамі.
На фота: Загадчык аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Сянькоўская Наталля праводзіць семінар-практыкум для супрацоўнікаў ААТ Завод «Легмаш»
![]() |

