Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Партызанскі архіў», прымеркаванай да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны

12 лістапада 2026 г. ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Партызанскі архіў», прымеркаваная да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Арганізатарамі маштабнага навуковага форуму выступілі Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, НАРБ і ГА «Беларускае таварыства архівістаў». Праграма канферэнцыі аб’яднала вядучых вучоных, архівістаў, палітолагаў, краязнаўцаў, а таксама маладых даследчыкаў, аспірантаў і студэнтаў з Беларусі, Расіі і Казахстана.

Работу канферэнцыі адкрыў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў. У сваім выступленні ён падкрэсліў выключную важнасць увядзення ў навуковы абарот новых архіўных дакументаў, якія дазваляюць аб’ектыўна рэканструяваць падзеі ваенных гадоў. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар В.В.Даніловіч, які зрабіў акцэнт на неабходнасці сістэмнага дзеяння супраць фальсіфікацыі гісторыі і абароне гістарычнай праўды аб усенародным характары барацьбы беларускага народа. Дэкан гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар А.Г.Каханоўскі адзначыў важнасць пераемнасці пакаленняў і актыўнага прыцягнення моладзі да даследчай работы па вывучэнні партызанскага і падпольнага рухаў. Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.Л.Лакіза звярнуў увагу на кансалідацыю намаганняў акадэмічнай навукі, архіваў і ВНУ для стварэння фундаментальных прац, якія раскрываюць подзвіг партызан і маштаб трагедыі мірнага насельніцтва. Дырэктар НАРБ А.А.Стуканава ў сваім вітанні ўдзельнікам форуму падкрэсліла значнасць прэзентаваных у дакладах архіўных матэрыялаў для разумення маштабаў усенароднага супраціву і пажадала ўсім паспяховай работы на канферэнцыі.

У межах пленарнай часткі эксперты прадставілі даклады па актуальных пытаннях ваеннай гісторыі. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.А.Крыварот выступіў з дакладам аб адлюстраванні ў архіўных дакументах сумесных дзеянняў часцей Чырвонай арміі са знішчальнымі батальёнамі і фарміраваннямі народнага апалчэння летам 1941 г. Галоўны навуковы супрацоўнік і кіраўнік навуковага кірунку «Гісторыя» Марыйскага навукова-даследчага інстытута мовы, літаратуры і гісторыі імя В.М.Васільева (г. Ёшкар-Ала, Расійская Федэрацыя), доктар гістарычных навук В.А.Кошкіна падзялілася вопытам рэканструкцыі партызанскай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі Р.Ахоціна і В.Ціхаміравай – ураджэнцаў Марыйскай АССР. Намеснік дырэктара Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук А.В.Русецкі выступіў з дакладам аб якасці інфармацыйных матэрыялаў пра генацыд беларускага народа як фактары супраць дзеяння экстрэмізму.

На пленарным пасяджэнні адбылася прэзентацыя новых дакументальных выданняў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па гісторыі партызанскага руху і падзей Вялікай Айчыннай вайны, выдадзеных у перыяд 2025–2026 гг.

Работу канферэнцыі працягнулі выступленні на чатырох тэматычных секцыях:

На секцыі 1 «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі: падзеі і лёсы» эксперты дэталёва абмеркавалі ролю жанчын у партызанскім руху і падполлі, медыцынскае забеспячэнне ў атрадах, гістарыяграфію партызанскага супраціву, а таксама малавядомыя старонкі біяграфій герояў.

Секцыя 2 была прысвечана гістарыяграфіі і крыніцам па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, на якой даследчыкі прадставілі даклады, заснаваныя на ўнікальных архіўных дакументах, зводках Беларускага штаба партызанскага руху, развед данясеннях і вусных успамінах жыхароў беларускіх вёсак. Частка дакладаў была прысвечана адкрытым працэсам над нацысцкімі злачынцамі і дзейнасці калабарацыяністаў.

Інтэрнацыянальны характар партызанскага руху і ўклад народаў СССР у агульную Перамогу (Секцыя 3). У цэнтры ўвагі апынуліся прасапаграфічныя і біяграфічныя даследаванні яўрэйскага партызанскага супраціву, баявы шлях армян, башкір і кітайцаў у Беларусі, а таксама трагедыя ваеннапалонных з Сярэдняй Азіі.

Гістарычная памяць і камемарацыя: практыкі мемарыялізацыі і музеефікацыі падзей вайны (Секцыя 4). Удзельнікі прааналізавалі сучасныя прававыя ацэнкі нацысцкіх каральных аперацый, трансфармацыю памяці пакаленняў, вопыт стварэння выставачных праектаў і выкарыстанне архіўных дакументаў у школьнай і ВНУ-адукацыі.

Асаблівасцю канферэнцыі стаў гібрыдны фармат: нараўне з вочнымі выступленнямі, калегі з розных гарадоў Расійскай Федэрацыі (Санкт-Пецярбурга, Самары, Екацярынбурга, Уфы) і Кыргызстана змаглі прадставіць свае даследаванні ў анлайн-фармаце і фармаце відэадакладаў.

Усяго ў праграму канферэнцыі ўвайшло больш за 60 дакладаў.

Форум паказаў важнасць працягу работы па захаванні аб’ектыўнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і неабходнасць больш сістэмнай работы па папулярызацыі дакументаў гэтага перыяду гісторыі.

 

1. Прывітальнае слова дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава
2. Удзельнікі пленарнага пасяджэння
3. Прывітальнае слова дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай
4.Прывітальнае слова намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара В.В.Данілавіча
5. Прывітальнае слова дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта В.Л.Лакізы
6. Прывітальнае слова дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук, прафесара А.Г.Каханоўскага
7. Выступленне намесніка дырэктара Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, кандыдата юрыдычных навук А.В.Русецкага
8. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ, кандыдата гістарычных навук С.В.Кулінка
9. Выступленне загадчыцы аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаевай
10. У ходзе работы секцыі 1 «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі: падзеі і лёсы».
11. У ходзе работы секцый 2 «Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».
12. Выступленне загадчыка Архіўнага аддзела Расійскага Навукова-асветнага Цэнтра «Халакост» Л.А.Цярушкіна падчас работы секцыі 3 «Інтэрнацыянальны характар партызанскага руху і ўклад народаў СССР у агульную Перамогу».
13. Выступленне студэнткі гістарычнага факультэта УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» С.М.Чарняўскай падчас работы секцыі 4 «Гістарычная памяць і камемарацыя: практыкі мемарыялізацыі і музеефікацыі падзей вайны».