Работнікі БДАМЛМ наведалі адкрыццё выставы «Эстэтыка кадра: Яўген Ігнацьеў і яго свет»
11 лістапада 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыццё часовай экспазіцыі «Эстэтыка кадра: Яўген Ігнацьеў і яго свет», якое адбылося ў Музеі гісторыі беларускага кіно – філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Выстава прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, выдатнага мастака беларускага кіно Яўгена Аляксеевіча Ігнацьева.
Яўген Ігнацьеў працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» з 1962 па 1995 год. У якасці мастака-пастаноўшчыка ён прыняў удзел у стварэнні амаль 30 фільмаў. Пазней ён прысвяціў сябе жывапісу.
На адкрыцці выступілі калегі мастака, яго родныя і сябры, якія падзяліліся цёплымі ўспамінамі аб сумеснай працы і сяброўстве з Яўгенам Ігнацьевым. Асаблівым момантам стала выступленне Ядвігі Паплаўскай, якая распавяла пра мастака як пра «дзядзю Жэню» (Паплаўскія і Ігнацьевы парадніліся ў свой час) і адзначыла, што ў яе сям’і беражліва захоўваюцца падораныя ім на памяць карціны.
Архівісты азнаёміліся з экспазіцыяй, у якой прадстаўлены дакументы, узнагароды, фотапартрэты Я.Ігнацьева розных гадоў, эскізы, напісаныя яго рукой, і афішы да фільмаў, мастаком якіх ён быў. Выстава дазваляе прасачыць творчы шлях мастака і ацаніць яго ўклад у развіццё беларускага кінематографа.
![]() |
| 1. Работнікі БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Эстэтыка кадра: Яўген Ігнацьеў і яго свет» |
![]() |
| 2. Падчас выступу Я.Паплаўскай |
![]() |
| 3. Работнікі БДАМЛМ падчас прагляду фільма «Дрэва за вакном» пра Я.Ігнацьева |
![]() |
| 4. Знаёмства з экспазіцыяй |
![]() |
| 5. На экспазіцыі |
![]() |
| 6. Знаёмства з творчай спадчынай Я.Ігнацьева |
![]() |
| 7. Азнаямленне з касцюмамі да фільма «Людзі на балоце» паводле эскізаў Я.Ігнацьева |







