Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб стварэнні мемарыяльнага комплекса Вялікай Айчыннай вайны ў парку Перамогі г.Рэчыцы
У Рэчыцкім дзяржархіве знаходзіцца на захоўванні рашэнне №221 выканкама Рэчыцкага гарсавета народных дэпутатаў ад 22 ліпеня 1987 года аб стварэнні мемарыяльнага комплекса ў парку культуры і адпачынку «Перамога» ў тэрмін да 1 кастрычніка таго ж года (Ф.342 Воп.1 Спр.744 Арк.57). Дакумент змястоўвае наступныя радкі: «Выканкам Рэчыцкага гарадскога Савета народных дэпутатаў адзначае, што мерапрыемствамі па падрыхтоўцы дастойнай сустрэчы 70-годдзя Вялікага Кастрычніка прадугледжана стварэнне мемарыяльнага комплекса ў парку «Перамога», якое прадугледжвае перанос з гарадскога сквера танка Т-34, стварэнне Алеі Герояў, устаноўку стэлы ў гонар воінскіх злучэнняў, якія носяць імя «Рэчыцкая», афармленне брацкай магілы, выкананне работ па добраўпарадкаванню».
І дагэтуль мемарыяльны комплекс Вялікай Айчыннай вайны ў парку Перамогі, які за мінулыя гады перажыў неаднаразовыя работы па рэканструкцыі і ўдасканаленню, з’яўляецца візітнай карткай і гордасцю горада над Дняпром.
![]() |
| 1. ЗДАРэч Ф.342 Воп.1 Спр.744 Арк.57 |
![]() |
| 2. Брацкая магіла воінаў і партызан |
![]() |
| 3. Вечны агонь на брацкай магіле |
![]() |
| 4. Танк Т-34, устаноўлены ў памяць аб танкістах 1-га Данскога танкавага корпуса, загінуўшых пры вызваленні Рэчыцы ў лістападзе 1943 г. |




