Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Стыльныя капялюшы з валошкамі: творчасць супрацоўніцы дзяржархіва ў Жлобіне ацанілі на абласным фестывалі

30 кастрычніка 2026 года ў Гомельскай вобласці падведзены вынікі абласнога этапа Рэспубліканскага фестывалю творчасці «У імя жанчын. Якасць ва ўсім», арганізаванага Беларускім прафсаюзам працаўнікоў дзяржаўных і іншых установаў. У конкурсе прынялі ўдзел 30 прадстаўнікоў прафсаюза работнікаў дзяржустаноў.

Установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» на конкурсе года прадставіла Аксана Мікалаеўна Паўлюкова, загадчыца аддзела ўліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў. Па выніках ацэнкі журы Аксана Мікалаеўна была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата. На конкурсе-выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва яна прадставіла на суд экспертаў унікальную аўтарскую серыю ажурных вязаных капелюшоў з хлопка.

Натхніла на ўдзел у конкурсе яе сястра-блізня, Канчар Вольга Мікалаеўна, якая ўжо трэці раз удзельнічае ў дадзеным конкурсе. Вольга Мікалаеўна прадстаўляла Жлобінскі раённы архіў і стала пераможцам у намінацыі «Шэдэўр працавітасці» з серыяй тавараў для мам і дзяцей.

У прадстаўленых работах удзельніцы яскрава прасочвалася любоў да Радзімы і вернасць народным традыцыям: ключавымі элементамі дэкору ажурных капелюшоў Аксаны Мікалаеўны сталі вывязаныя ўручную валошкі і каласкі.

Калегі з Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне шчыра віншуюць Аксану Мікалаеўну з заслужанай узнагародай і жадаюць ёй новых творчых і прафесійных поспехаў!

 

1. Дыплом лаўрэату конкурсу
2-3. На конкурсе-выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
4. Узнагароджанне лаўрэатаў