Акцыя «Архівы – школе»: экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы па Рэчыцкаму дзяржархіву
2 лістапада 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і ў час асенніх канікул Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы наведалі навучэнцы сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы.
Для дзяцей была праведзена пазнавальная экскурсія. Архівісты расказвалі ім аб гісторыі сваёй установы і цікавых архіўных дакументах, сярод якіх – рашэнні органаў улады аб стварэнні прадпрыемстваў, арганізацый, помнікаў, аб прысваенні гарадскім аб’ектам назваў, пісьмы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны сваім родным. Таксама школьнікі знаёміліся з працай архіва з грамадзянамі, з выданнямі з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва, а таксама з дакументамі аб заслужаным дзеячы мастацтваў Беларусі Таццяне Лапацінай на стацыянарнай выстаўцы, падрыхтаванай да яе 135-гадовага юбілею.
Напярэдадні 63-й гадавіны вызвалення Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (18 лістапада) для юных гасцей адбыўся кіналекторый, на якім ім быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
| 1. Навучэнцы сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы знаёмяцца з выданнямі з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва |
![]() |
| 2. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі С.А.Жарносенка інфармуе навучэнцаў сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы аб фільме БДАКФФД «Вызваленне» |


