У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены «Методические рекомендации по научно-технической обработке документов»

Метадычныя рэкамендацыі распрацаваны ў мэтах удасканалення працэсу навукова-тэхнічнай апрацоўкі кіраўнічых дакументаў у дзяржаўных архівах, дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у тым ліку ажыццяўляемай дзяржаўнымі архівамі на дагаворнай аснове.

У Метадычных рэкамендацыях вызначаюцца паслядоўнасць выканання і змест профільных аперацый, якія складаюць навукова-тэхнічную апрацоўку дакументаў, разглядаюцца пытанні арганізацыйнага, прававога і дакументацыйнага забеспячэння іх выканання.

Прызначаныя для работнікаў дзяржаўных, тэрытарыяльных (гарадскіх або раённых) архіваў, дзяржаўных органаў, іншых арганізацый незалежна ад формы ўласнасці і арганізацыйна-прававой формы.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 89-1. Тэл./факс: 373-76-94. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 13 руб. 03 кап., з перасылкай па пошце – 17 руб. 24 кап.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

 

Метадычныя рэкамендацыі па навукова-тэхнічнай апрацоўцы дакументаў