Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы ў круглым стале ў г. Пскове
12 сакавіка 2026 года на базе Музея гісторыі акупацыі і генацыду насельніцтва Пскоўскай вобласці (Расія) прайшоў круглы стол «Нам патрэбна адна перамога», прысвечаны ўкладу народаў СССР ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. У ліку яго ўдзельнікаў – археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы С.А. Жарносенка. У ходзе дакладу «Вызваленне Рэчыцы і Рэчыцкага раёна» Сяргей Аляксандравіч у рэжыме відэаканферэнцсувязі расказаў аб асноўных фактах і храналогіі вызваленчага паходу Чырвонай арміі ў Рэчыцу і Рэчыцкі раён у рамках Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі (10-30 лістапада 1943 года) і прадставіў архіўныя дакументы па дадзенай тэме.
![]() |
| 1-2. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы С.А. Жарносенка ў час круглага стала «Нам патрэбна адна перамога» |
![]() |
![]() |
| 3. Удзельнікі круглага стала «Нам патрэбна адна перамога» ў рэжыме відэаканферэнцсувязі |


