На сайце «Архівы Беларусі» размешчаны электронны варыянт кнігі «Тэматычныя гасцёўні «Архіважна» (Віцебская вобласць)
У выданні прадстаўлены тэксты выступленняў, якія прагучалі ў ходзе тэматычных гасцёўняў «Архіважна: гісторыя Віцебшчыны ў асобах», арганізаваных у 2023 г. у гарадах Віцебск, Глыбокае, Орша, Полацк па ініцыятыве Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў і іншых устаноў.
Прадстаўнікі дзяржаўных архіваў, бібліятэк, музеяў у сваіх выступленнях расказалі пра выдатных людзей Віцебскага краю: Пятра Машэрава, Фёдара Шмакава, Давіда Сімановіча, Пятра Рубіса, Зінаіду Канапельку, Яўгенію Шыпілу, Зінаіду Тусналобаву-Марчанку, Марыю Чуманіхіну.
Выданне адрасавана гісторыкам, архівістам, музейным работнікам, краязнаўцам, бібліятэкарам, педагогам і студэнтам.
![]() |
| Вокладка кнігі |
