Віртуальная выстава «Па той бок заслоны»

Урачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ) прайшло 14 верасня 1920 г. у памяшканні Мінскага гарадскога тэатра. У праграме адкрыцця першага тэатральнага сезона-інсцэніроўка аповесці Э.Ажэшкі «Рысь» у выкананні беларускай трупы, п’еса Шолам-Алейхема «Людзі», п’еса «Вяселле» А.П.Чэхава. З 1926 г. БДТ стаў называцца Беларускі першы дзяржаўны тэатр.

З прыходам рэжысёра, драматурга і мастацкага кіраўніка Еўсцігнея Міровіча ў 1921 г. пачынаецца імклівы прафесійны рост калектыву. У тэатры працуе цэлая плеяда артыстаў, будучы гонар нацыянальнай акцёрскай школы: Г.Глебаў, Б.Платонаў, Л.Ржэцкая, У.Крыловіч, У.Уладамiрскi, С.Бiрыла, У.Дедюшко. У рэжысуру прыходзяць Л.Рахленка, М.Зораў, К.Саннікаў, Л.Літвінаў.

Паэзія і драматургія Янкi Купалы з першых дзён існавання тэатра з’яўляецца крыніцай творчасці і натхнення. У трагічным 1942 г., калі загінуў паэт, было прынята рашэнне ўсю ўвагу сканцэнтраваць на дасканалым вывучэнні яго творчасці.

У 1944 г. тэатру прысвойваецца імя вялікага беларускага паэта і драматурга Янкi Купалы. Яшчэ праз дзесяцігоддзе – званне «Акадэмічны» (1955 г.).

Сучасны перыяд Купалаўскага тэатра бярэ пачатак у 1960-я гг. і цесна звязаны з імем рэжысёра і мастацкага кіраўніка тэатра Валерыя Раеўскага.

Купалаўскі тэатр – гэта жывы творчы арганізм, які захоўвае сваю пазіцыю ў культурным жыцці краіны і ў той жа час актыўна шукае творчую форму існавання ў складаным, зменлівым свеце.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў віртуальную выставу архіўных дакументаў, прымеркаваную да 105-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.