Аб удзеле работнікаў БелНДІДАС у прэм’ерным паказе кінадылогіі «Нашы сімвалы»

11 верасня 2025 г. работнікі БелНДІДАС прынялі ўдзел у прэм’ерным паказе кінадылогіі «Нашы сімвалы», прымеркаваным да Дня народнага адзінства.

Кінадылогія раскрывае гісторыю і сімволіку Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, схіляючы да асэнсавання таго, як нацыянальныя сімвалы здольны аб’ядноўваць народ, фарміраваць сістэму каштоўнасцей і вызначаць вектар развіцця краіны.

Аўтары праекта падкрэсліваюць, што фільмы закліканы не толькі адукоўваць, але і выхоўваць паважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў, умацоўваць пачуццё нацыянальнага адзінства, грамадзянскай ідэнтычнасці і захоўваць гістарычную памяць.

На фота: Работнікі БелНДІДАС, якія наведалі прэм’ерны паказ кінадылогіі «Нашы сімвалы»