Дзень сям’і ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

15 мая ў нашай краіне адзначаецца Міжнародны Дзень сям’і. Сям’я-самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас. Сям’я – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каму жадаем дабра і шчасця, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, клопаце і павазе, адказнасці.

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь 15 мая 2025 года адбылося адкрыццё фотавыставы з сямейных калекцый работнікаў архіва «Падарожнічаем разам з сям’ёй па роднай Беларусі» і вернісажа дзіцячых малюнкаў, арганізаванага першаснай арганізацыяй ГА «БСЖ».

Выстава яшчэ раз паказвае, што ў архіве працуюць людзі, якія ўмеюць захоўваць гістарычную памяць, шануюць сямейныя традыцыі, ведаюць сапраўдную каштоўнасць архіўных дакументаў і вельмі беражліва да іх ставяцца.

 

1. Афіша выставы
2. Выстава, прымеркаваная да Дня сям’і
3. Работнікі архіва знаёмяцца з выставай
4. Работнікі архіва знаёмяцца з выставай
5. Фотаздымкі архівістаў са сваімі сем’ямі