Удзел Рэчыцкага дзяржархіва ў семінары-практыкуме для настаўнікаў гісторыі Рэчыцкага раёна
На базе сярэдняй школы № 2 г.Рэчыцы прайшоў семінар-практыкум па тэме «Удасканальванне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў гісторыі па фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці». На дадзеным мерапрыемстве педагогі і госці семінара дзяліліся звесткамі і вопытам працы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню і навучанню навучэнцаў устаноў адукацыі.
На семінар-практыкум былі запрошаны і супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы. У ходзе выступлення яны прадэманстравалі дакументы па тэме Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў архіве: пратаколы допытаў, акты камісій, спісы знішчаных савецкіх грамадзян, фатаграфіі спаленых вёсак з фонда Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па расследаванню злачынстваў фашызму, дакументы асабістага паходжання з фонда Героя Савецкага Саюза Д.Д.Валенціка. Увазе прысутнічаючых быў прадстаўлены дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на аснове матэрыялаў кінахронікі, якія захоўваюцца там.
![]() |
1. Выстаўка архіўных дакументаў па тэме Вялікай Айчыннай вайны на семінары-практыкуме ў сярэдняй школе № 2 г.Рэчыцы |
![]() |
![]() |
![]() |
2-4. У час паказа фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |