Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Архіўны ўрок ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

16 кастрычніка 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнаямлення з гістарычным мінулым нашай краіны быў праведзены другі архіўны ўрок «Архіўны навігатар» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім. В.Д.Сакалоўскага г.Гродна». Урок праходзіў у фармаце лекцыі, падчас якой навучэнцы вывучылі правілы працы ў чытальнай зале і асвоілі тактыку даследавання архіўных дакументаў з выкарыстаннем даведніка. Таксама быў паказаны фільм аб працы НГАБ у горадзе Гродна.

На фота: Вучні пад час урока