Аб сумесным стварэнні выставы ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» і ДІКУ «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль»
Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці прыняў удзел у стварэнні выставы: «1939. Набліжаючы адзінства. Ураджэнцы Гомельшчыны ў вызваленчым паходзе Чырвонай арміі» ў ДІКУ «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль», прысвечанай Дню народнага адзінства. Выстава працягне дзейнічаць да 1 лістапада 2026 года.
17 верасня 1939 года Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР, што стала важным этапам у фармаванні нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэта падзея аказала істотны, жыццёва важны ўплыў на лёс беларускага народа.
На фота: Выстава «1939. Набліжаючы адзінства. Ураджэнцы Гомельшчыны ў вызваленчым паходзе Чырвонай арміі»
![]() |
![]() |
![]() |



