Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстым мерапрыемстве на прадпрыемстве «Агат»
29 лістапада 2024 года намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) С.В.Кулінок прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 72-й гадавіне заснавання прадпрыемства «Агат – электрамеханічны завод».
Перад працоўным калектывам выступілі дырэктар завода А.I.Гаспадарец і дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня Першамайскай раённай г.Мінска арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», старшыня Савета Першамайскага раённага аддзялення г.Мінска Беларускай партыі «Белая Русь» С.А.Мазоўка.
У сваім віншаванні С.В.Кулінок адзначыў слаўныя традыцыі прадпрыемства, нязменна высокі ўзровень і якасць выпускаемай прадукцыі, высокі прафесіяналізм работнікаў і кіраўніцтва завода. Намеснік дырэктара НАРБ перадаў у бібліятэку завода выданне «Аперацыя «Баграціён»: партызаны беларускай зямлі…», падрыхтаванае архівістамі НАРБ у рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы».
![]() |
1. Віншаванне дырэктара завода А.I.Гаспадарца |
![]() |
2. Віншаванне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
3. Уручэнне кнігі «Аперацыя «Баграціён»: партызаны беларускай зямлі..». |