Выставачны праект «Стагоддзе беларускага кіно» ў Віцебску

29 лістапада 2024 года ў Віцебску прайшла рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства». У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» падрыхтавалі выставачны праект «Стагоддзе беларускага кіно».

Беларускі кінематограф з’яўляецца значным пластом культуры Беларусі, які ўключае ў сучасны культурны кантэкст лепшыя кіназ’явы мінулага і папулярызуе апошнія дасягненні айчынных кінамайстроў. Беларускае кіно сёння займае пачэснае месца сярод іншых відаў мастацтва. Створана значная колькасць фільмаў, якія атрымалі заслужанае прызнанне на нацыянальным і міжнародным узроўні.

Выстава, прысвечаная 100-годдзю беларускага кіно, раскрывае тэму зараджэння, асаблівасцей развіцця нацыянальнага кінематографа ў разрэзе розных гістарычных этапаў нашай краіны, а таксама адлюстроўвае працэсы і дынаміку айчыннага кінематографа на сучасным этапе.

На выставе прадстаўлены прадметы з экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, унікальныя дакументы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, афішы, касцюмы, рэквізіт да знакавых фільмаў. Асаблівая ўвага надаецца фільмам, якія заслужана ўвайшлі ў залатую калекцыю айчыннага і сусветнага кінамастацтва. Выставачны праект дэманструе экспанаты, звязаныя з такімі культавымі карцінамі як «Лясная быль», «Чырвонае лісце», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Прыгоды Бураціна», «Белыя Росы», «Дзікае паляванне караля Стаха.

Гісторыя сучаснага развіцця беларускага кінамастацтва таксама прадстаўлена комплексам матэрыялаў апошніх фільмаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

 

1. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе ў Віцебску
2. Архіўныя дакументы на выставе «Стагоддзе беларускага кіно»
3. Архіўныя дакументы на выставе «Стагоддзе беларускага кіно»