Удзел установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў пленарным пасяджэнні XVIII абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытанняў на тэму «80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў»
28 лістапада 2024 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбылося пленарнае пасяджэнне XVIII абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытанняў на тэму «80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў». У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Магілёўскай епархіі, ідэолагі, работнікі музеяў, устаноў адукацыі.
Падчас пленарнага пасяджэння з дакладам на тэму «Фонды асабістага паходжання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»: склад дакументаў і патэнцыял выкарыстання ў выхаваўчай рабоце з моладдзю» выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.
У рамках пасяджэння архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній узнагародзіў медалямі свяціцеля Георгія Каніскага і архірэйскімі граматамі грамадзян, якія асабліва вызначыліся ва ўзаемадзеянні з Магілёўскай епархіяй. Сярод узнагароджаных архірэйскай граматай быў і Аляксандр Петухоў.