БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Пятрусь Броўка без гальштука» ў Літаратурным музеі Броўкі
28 лістапада 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ўдзельнічалі ў адкрыцці ўнікальнай часовай экспазіцыі «Пятрусь Броўка без гальштука» ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі.
Дакументы з фондаў музея, прадстаўленыя на экспазіцыі, раскрываюць асобу народнага паэта Беларусі з нязвыклага боку – як звычайнага чалавека са штодзённымі і святочнымі клопатамі, у акружэнні блізкіх і сяброў дома, на дачы, у вандроўках і на адпачынку ў роднай вёсцы Пуцілкавічы.
Музейныя прадметы, падабраныя куратарамі выставы, прэзентуюць унікальную частку фонда Петруся Броўкі, якая была сабраная як стваральнікамі музея (жонкай і сынам паэта), так і сённяшнімі супрацоўнікамі музея. Прафесійнае мастацкае рашэнне выставы дазваляе максімальна раскрыць абраную тэму.
1. В.В.Біруля і Н.А.Мізон на адкрыцці выставы «Пятрусь Броўка без гальштука» |
2. Куратар выставы К.А.Кушчанка падчас экскуріі |