Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў прафесійным конкурсе «Лепшы архівіст Беларусі»

27-28 лістапада 2024 г. у Мінску на базе дзяржаўнага «Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі» адбыўся фінальны этап конкурсу «Лепшы архівіст Беларусі», тэма якога была вызначана як «Беларусь памятае…Малавядомыя факты аб Вялікай Айчыннай вайне і аднаўленні народнай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд у архіўных дакументах». У конкурсе бралі ўдзел 28 архівістаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Ад Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці ў конкурсе ўдзельнічала архівіст ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі Рудэнка Вікторыя Яўгенаўна з конкурснай працай «Генацыд мірнага насельніцтва Гомельшчыны па старонках архіўных дакументаў».

Па выніках работы конкурснай камісіі былі аб’яўлены лаўрэаты, якімі сталі калегі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, ЗГА г.Рэчыца і ЗГА г.Навагрудак. Конкурсная праца архівіста ГАГам Вікторыі Яўгенаўны Рудэнкі была адзначана сертыфікатам удзельніка конкурсу «Лепшы архівіст і памятным падарункам. У цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнічалі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Л.Воінаў і старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў С.В.Патапенка.

Падарункам удзельнікам конкурсу ад Дэпартамента па архівах і справаводстве стала экскурсія па Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, дзе яны пазнаёміліся з гістарычнымі артэфактамі радаводу Радзівілаў, Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

 

1. Удзельнік прафесійнага конкурсу «Лепшы архівіст Беларусі» архівіст II кваліфікацыйнай катэгорыі ГАГам В.Я.Рудзенка
2. Удзельнікі конкурсу
3. Экскурсія па Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі