Удзел БДАМЛМ у Беларускім юрыдычным форуме

28 лістапада 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у Беларускім юрыдычным форуме, арганізаваным Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі, Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных, ТАА «Юрспектр».

Мэта Форума – ва ўмовах адкрытага дыялогу паміж прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, грамадзянскай супольнасці і бізнесу абмеркаваць бягучы стан прававой сістэмы, пачуць праблемныя пытанні прымянення прававых норм да ўліку пры далейшым удасканаленні заканадаўства.

У ходзе правядзення мерапрыемства адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» і дзяржаўнай установай «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

 

1. Н.Г.Пусцільнік-Марчук, Г.Б.Багамолава, М.А.Філімонцава, І.Г.Максімовіч перад пачаткам форуму
2. І.Г.Максімовіч, Н.Г.Пусцільнік-Марчук, М.А.Філімонцава, Г.Б.Багамолава, Л.А.Дударэвіч перад пачаткам форуму
3. Члены прэзідыума і ўдзельнікі форума