Удзел БДАМЛМ у здымках тэлевізійнага сюжэту пра М.Ц.Лынькова для канала АНТ

28 лістапада 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) адбыліся здымкі тэлеканалам АНТ сюжэту да 125-годдзя народнага пісьменніка Беларусі М.Ц.Лынькова.

Вядучы навуковы супрацоўнік архіва-музея Д.С.Самахвалаў даў інтэрв’ю карэспандэнту АНТ А.Мацясу, у якім расказаў пра жыццё і творчую дзейнасць Міхаіла Ціхановіча. Асаблівую ўвагу ўдзяліў складу дакументаў, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ.

Разам са здымачнай групай АНТ БДАМЛМ наведаў сын М.Ц.Лынькова — Леанід Міхайлавіч Лынькоў, доктар тэхнічных навук, прафесар. У сваім інтэрв’ю Л.М.Лынькоў расказаў пра дзяцінства, сямейныя традыцыі, падзяліўся ўспамінамі аб сваім знакамітым бацьку.

Падчас размовы Леаніда Міхайлавіча з загадчыкам аддзелам архіваў арганізацый і фарміравання НАФ М.І.Пышынскай былі дасягнуты дамоўленасці аб далейшым супрацоўніцтве з БДАМЛМ і магчымасці папаўнення фонду новымі дакументамі.

 

1. Л.М.Лынькоў, Д.С.Самахвалаў і А.Матяс падчас здымкаў
2. Д.С.Самахвалаў і Л.М.Лынькоў падчас гутаркі
3. Л.М.Лынькоў, Д.С.Самахвалаў і М.І.Пышынская падчас размовы