Стэндавая выстава дакументаў «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Віцебскай губерні ў дакументах Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці»
1924 год займае асобае месца ў працэсе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Беларусі ў ХХ стагоддзі, з’яўляецца найважнейшым этапам у аб’яднанні ўсходнебеларускіх тэрыторый з БССР. У юбілейным, 2024 годзе, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» падрыхтавалі стэндавую выставу дакументаў аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні Віцебскай губерні ў 1919 – 1924 гадах, на якой прадстаўлены дакументы з фондаў архіва.
На фота: Выстава ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці.