«Час вярнуцца!» Архівісты Занальнага дзяржархіва у г. Маладзечне прэзентавалі мабільную выставу ў рамках прэм’ернага паказу новай карціны беларускага кінематографа
У кінатэатры «Радзіма» г. Маладзечна прайшоў прэм’ерны паказ фільма «Час вярнуцца». Карціна выпушчана кінастудыяй Беларусьфільм і адлюстроўвае падзеі, заснаваныя на подзвігу беларускіх партызан у ходзе падрыхтоўкі аперацыі «Баграціён». Паказу папярэднічала сустрэча з прадстаўнікамі творчай групы. Акцёры Мікіта Плашчэўскі і Анатоль Ліхадзiеўскі падзяліліся з гледачамі сакрэтамі кінавытворчасці, расказалі пра свае ролі і пра галоўную ідэю фільма. Таксама перад дэманстрацыяй кінастужкі ў фае «Радзімы» ўсе жадаючыя маглі азнаёміцца з тэматычнай выставай Занальнага дзяржархіва ў г. Маладзечне, прысвечанай барацьбе беларускага народа у гады Вялікай Айчыннай вайны і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На рол-апах – выявы дакументальнага сведчання гераічнага мінулага, якое захоўваецца ў фондах установы. Мабільная выстава будзе працаваць у кінатэатры на працягу ўсяго перыяду прэм’ерных паказаў карціны «Час вярнуцца».
![]() |
Фота 1 – Архівіст Бярозаўская В.М. з дырэктарам кінатэатра Дрозд Т.А. |
![]() |
Фота 2 – Архівіст Бярозаўская В.М. з акцёрам, каскадзёрам Анатолем Ліхадзіеўскім. |
![]() |
Фота 3 – Бярозаўская В.М. з навучэнцамі. |
![]() |
Фота 4 – У чаканні прэм’еры. |