Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Пра ўдзел работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў

Дзень ведаў для ўсіх беларусаў даўно стаў не толькі добрым святам, але і асаблівым, памятным днём. Традыцыйна ў гэты дзень прынята ўспамінаць свае школьныя і студэнцкія гады, а таксама падтрымліваць і натхняць на дасягненні тых, хто ўпершыню садзіцца за навучальную парту або вяртаецца пасля летніх канікул у дзівосны свет ведаў.

Работнікі установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» (далей – дзяржархіў) не сталі выключэннем.

1 верасня 2026 г. выканаўца абавязкаў дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў naвукова-тэхнічнай дакументацыі» Жалняркевіч Рыгор Сцяпанавіч, загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Тозік Максім Віктаравіч і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржархіва Рабецкі Вячаслаў Віталіевіч з сяброўскім візітам наведалі ўстанову адукацыі «Мінскі політэхнічны каледж» і ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва».

На ўрачыстай лінейцы ва ўстанове адукацыі «Мінскі політэхнічны каледж» з прывітальным словам выступіў Р.С.Жалняркевіч. Рыгор Сцяпанавіч павіншаваў усіх прысутных з Днём ведаў, пажадаў навучэнцам стараннасці, мэтанакіраванасці і поспехаў у вучобе, а выкладчыкам – цярпення, творчага натхнення і прафесійных дасягненняў.

Да віншаванняў далучыўся і Вячаслаў Віталіевіч. У сваім выступленні ад імя прафсаюза ён таксама павіншаваў навучэнцаў з 1 верасня, удзяліўшы асаблівую ўвагу гарантыям і падтрымцы, якую прафсаюзная арганізацыя аказвае маладым спецыялістам на этапе іх прафесійнага станаўлення.

Пасля ўрачыстай часткі Рыгор Сцяпанавіч прыняў удзел у занятку «Веды сёння – сіла і працвітанне Беларусі заўтра!». У межах дадзенага мерапрыемства Рыгор Сцяпанавіч правёў занятак па прафарыентацыі з навучэнцамі аддзялення «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання», падчас якога былі закрануты пытанні мэтавай падрыхтоўкі моладзі.

Перад навучэнцамі ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва» выступіў М.В.Тозік.

У межах занятку «Веды сёння – сіла і працвітанне Беларусі заўтра!» Максім Віктаравіч звярнуў увагу навучэнцаў на шырокія магчымасці ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» па атрыманні ведаў у галіне архітэктурнай справы.

У сваім выступленні Максім Віктаравіч падкрэсліў, што азнаямленне з фондамі розных праектных арганізацый, а таксама такіх вядомых архітэктараў, як Г.В.Заборскі, С.Б.Баткоўскі, І.Р.Лангбард, У.А.Кароль і інш., не толькі прымножыць веды, атрыманыя падчас навучання, але і натхніць навучэнцаў на далейшыя здзяйсненні ў галіне праектавання і будаўніцтва не толькі Мінска, але і ўсёй Беларусі.

Напрыканцы свайго выступлення Максім Віктаравіч прадэманстраваў навучэнцам відэаролік «Мінск пасляваенны», створаны работнікамі дзяржархіва з выкарыстаннем тэхналогій нейрасетак.

Заключнай часткай у абедзвюх установах адукацыі стала ўручэнне памятных падарункаў.

 

1. Рыгор Сцяпанавіч падчас выступлення на ўрачыстай лінейцы
2. Падчас занятку па прафарыентацыі
3. Максім Віктаравіч выступае перад навучэнцамі
4. Прагляд відэароліка «Минск пасляваенны»
5. Падчас уручэння падарункаў