Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў прафсаюзнай канферэнцыі

19 красавіка 2024 года адбылася XXVI справаздачна-выбарная канферэнцыя Рэчыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. На ёй былі падведзены вынікі працы Рэчыцкага раённага камітэта прафсаюза за 2019-2024 гады. У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы Марына Закаўраш.

 

1. Эмблема Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
2. Пасведчанне і мандат удзельніка XXVI справаздачна-выбарнай канферэнцыі Рэчыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў ад Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы М.В.Закаўраш, справаздачныя дакументы і матэрыялы канферэнцыі
3. Удзельнікі прафсаюзнай канферэнцыі. М.В.Закаўраш – у апошнім раду першая справа