«Горад Барысаў – мой горад герой»

У рамках рэалізацыі галіновага віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі» ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Барысаве» прадстаўляе віртуальную выставу «Горад Барысаў – мой горад герой» (PDF, 9,6Mb).

Нямногія з гарадоў Беларусі маюць такую даўнюю і выдатную гісторыю, якая сыходзіць у глыбіню стагоддзяў, як Барысаў.

Узіраючыся ў старонкі сівой старажытнасці, можна заўважыць, што ў гісторыі Барысава, як у люстэрку, адбіўся шматпакутны лёс беларускага народа і кожная эпоха пакінула свой прыкметны след у жыцці горада.

Мы з вялікай павагай ставімся да нашага гістарычнага мінулага, гераічных спраў папярэдніх пакаленняў, подзвігаў нашых продкаў.

Для нас Барысаўшчына – перш за ўсё малая Радзіма, якую любіш за светлае пачуццё роднай хаты.

Мы з вялікім задавальненнем прысвячаем гэтую працу Барысаву.