23 чэрвеня 2023 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
23 чэрвеня 2022 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент).
У рабоце калегіі прыняў удзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.Н. Хаменка.
На пасяджэнні калегіі былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Аб ходзе выканання даручэнняў Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, даных па выніках наведвання 5 жніўня 2022 г. установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» і абмеркавання пытанняў развіцця архіўнай сферы (пратакол ад 5 жніўня 2022 г. № 05/28пр), і асваенні фінансавых сродкаў дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў першым паўгоддзі 2023 года
2. Аб стане працы ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях па змене тэрмінаў засакрэчвання, ступені сакрэтнасці і па рассакрэчванні ў дачыненні да дакументаў, якія знаходзяцца на архіўным захоўванні, у тым ліку засакрэчаных у перыяд існавання СССР.
У працы калегіі таксама прынялі ўдзел:
Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот;
галоўны саветнік упраўлення адукацыі і сацыяльна-культурнай сферы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь М.В.Ляшкевіч.
Па першым пытанні парадку дня з дакладам выступіла першы намеснік дырэктара Дэпартамента А.А.Лядоўская.
У сваім выступленні А.А.Лядоўская адзначыла, што мэтавыя паказчыкі па асноўных напрамках архіўнай дзейнасці выконваюцца ў поўным аб’ёме.
Дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі прынята на пастаяннае захоўванне ад арганізацый – 58 359 спраў (51 працэнт ад гадавога планавага паказчыка); аблічбавана архіўных дакументаў – 765 351 электронная старонка (53,5 працэнта ад гадавога планавага паказчыка); арганізавана і праведзена – 220 выставак (90,5 працэнтаў ад гадавога планавага паказчыка).
Увесь комплекс работ па выкананні даручэнняў Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ажыццяўляўся па наступных напрамках:
1. Узмацненне інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў.
2. Рэалізацыя праекта па стварэнні летапісу сучаснай беларускай дзяржавы з выкарыстаннем кіна-, фота- і аўдыёматэрыялаў, якія адлюстроўваюць кожны год яго гісторыі, пачынаючы са стварэння БССР.
3. Прадстаўленне ў сетцы Інтэрнэт інфармацыі аб баявых дзеяннях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, звестак аб гераічным супраціўленні беларускага народа нямецка-фашысцкім захопнікам.
4. Аблічбоўванне дакументаў дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі з улікам значнасці такіх дакументаў для гісторыі развіцця беларускай дзяржавы і грамадства.
5. Забеспячэнне адкрытага доступу да аблічбаваных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
6. Прадстаўленне ў сетцы Інтэрнэт інфармацыі аб баявых дзеяннях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, звестак аб гераічным супраціўленні беларускага народа нямецка-фашысцкім захопнікам.
7. Асваенне фінансавых сродкаў дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў рамках умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы:
7.1. перапрафіляванне будынкаў для 5 дзяржаўных архіваў (Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці, Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці, Дзяржаўны архіў г. Мінска);
7.2. мадэрнізацыі і капітальныя рамонты будынкаў дзяржаўных архіўных устаноў;
7.3. правядзенне бягучых рамонтаў будынкаў дзяржаўных архіўных устаноў;
7.4. набыццё абсталявання для працы з архіўнымі дакументамі;
З судакладамі па ўказаным пытанні выступілі намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі І.І.Каўганава і намеснік дырэктара Дзяржаўнага архівам Гомельскай вобласці А.П.Міцкевіч.
Ацэньваючы работу дзяржаўных архіўных устаноў, Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь адзначыў неабходнасць правядзення атэстацыі кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў па выніках года, указаў на важнасць маральна-псіхалагічнага стану ў дзяржаўных архіўных установах, даў станоўчую ацэнку дзейнасці архіваў у рамках рэалізацыі выставачных праектаў, заклікаў павышаць сацыяльнай сферы ў прыватнасці ў форме арганізацыі дзён адчыненых дзвярэй, арганізацыі конкурсаў, стварэння профільных класаў у сярэдніх навучальных установах.
Адначасова Міністрам юстыцыі было ўказана аб неабходнасці сістэмнага падыходу ў рабоце па аблічбоўванні архіўных дакументаў.
Таксама Міністр юстыцыі спыніўся на арганізацыі конкурсу «Лепшая чытальная зала», які ўпершыню будзе праведзены ў гэтым годзе.
Міністрам юстыцыі было ўказана на неабходнасць пачынаць актыўную падрыхтоўку да дзвюх важных юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2024 год) і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (2025 год).
Асобна Міністр юстыцыі абазначыў пазіцыю адносна ўзмацнення метадалагічнай дапамогі Дэпартамента архівам мясцовых выканаўчых органаў, а таксама адзначыў неабходнасць актывізацыі работы ў галіне справаводства.
Па другім пытанні парадку дня з дакладам выступіла начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ А.В.Заянчкоўская.
У сваім дакладзе яна спынілася на неабходнасці максімальнага ўзмацнення з боку дзяржаўных органаў працы па пераглядзе ступені засакрэчвання архіўных дакументаў.
З судакладамі па названым пытанні выступілі дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дзямянюк, дырэктар Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці Н.Ю.Абрамава і прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія адказваюць у сваіх ведамствах за гэтыя пытанні.
Па выніках работы калегіі дырэктарам Дэпартамента А.Л. Воінавым быў канкрэтызаваны парадак рэалізацыі даручэнняў, аддадзеных Міністрам юстыцыі на пасяджэнні калегіі.