Выстаўка «Партрэт сям’і ў інтэр’еры часу» прадоўжана да 30 чэрвеня

У Год міру і стварэння, у рамках акцыі «Архівы – школе» ў Мінскай абласной бібліятэцы ім. А.С.Пушкіна прадстаўлена гісторыка-дакументальная выстава «Партрэт сям’і ў інтэр’еры часу».

Экспазіцыя выстаўкі, падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці пры ўдзеле Ленінградскага абласнога дзяржаўнага архіва ў г.Выбарзе, складаецца з пяці блокаў, якія характарызуюць развіццё інстытута сям’і на розных этапах савецкага гістарычнага перыяду.

За дастаткова кароткі прамежак часу было атрымана шмат станоўчых водгукаў. Тэма сям’і, сямейных традыцый і побыту знайшла жывы водгук ва ўсіх гасцей выставы. У сувязі з вялікай цікавасцю наведвальнікаў, праца выставы «Партрэт сям’і ў інтэр’еры часу» працягнута да 30 чэрвеня 2023 г. па адрасе вул.Гікала, 4 (другі паверх, выставачная зала) Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна. Уваход вольны.