Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

6 чэрвеня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня / Міжнароднага тыдня архіваў супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» правялі экскурсію для навучэнцаў 8 класа ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілева».

Да ўвагі школьнікаў былі прадстаўлены дакументальныя выставы: «Гісторыя ўстановы Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа» падрыхтаваныя супрацоўнікамі архіва, на падставе архіўных дакументаў.

Архівісты расказалі аб гісторыі стварэння і асноўных напрамках дзейнасці архіва, аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, аб партызанскім руху на тэрыторыі Клічаўскага раёна і аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны па матэрыялах з фондаў архіва. Таксама для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішчы архіва, дзе дзеці азнаёміліся са складам дакументаў, рэжымам іх захоўвання.

Для гасцей была прадстаўлена музейная экспазіцыя «Гісторыя партархіва». У завяршэнні экскурсіі навучэнцы з задавальненнем асвоілі кароткі курс машынапісу на механічнай друкаванай машынцы.