12 мая 2023 г. установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі студэнты групы 58-ппа Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы»
12 мая 2023 г. установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі студэнты групы 58-ппа Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы». Для навучэнцаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Сімвалы суверэннай Беларусі», прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Навучэнцаў азнаёмілі і далі кароткую характарыстыку дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (Герба, Сцяга, Гімна), і распавялі пра гісторыю іх стварэння. Таксама студэнтам быў рэкамендаваны інфармацыйны рэсурс (сайт) «Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь», як крыніца інфармацыі для папаўнення ведаў аб геральдычных сімвалах нашай краіны.
Для навучэнцаў была арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выстаў.
Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Школа пачынаючага архівіста» па тэме: «Падрыхтоўка справы да захоўвання ў архіве».