Аб правядзенні ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

У рамках рэалізацыі Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пілотнага праекта «Адкрыты кінаархіў» 12 мая 2023 г. адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Урачыстае мерапрыемства адбылося ў актавай зале Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Мінск, вул. Валадарскага, 2а з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, кадэтаў Мінскага гарадскога кадэтскага вучылішча, навучэнцаў ваенна-патрыятычнай класы пагранічнай накіраванасці сярэдняй школы № 206 г. Мінска. У фае залы дэманстраваліся выстаўкі «Аб дзяржаўных сімвалах Беларусі» і «Геральдыка сучаснай Беларусі», падрыхтаваныя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

З віншаваннямі ў гонар Дзяржаўнага свята выступілі намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Лашын А.М. і намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Касцюкевіч Д.А.

У рамках урачыстага мерапрыемства праведзены кіналекторый аб дзяржаўных сімвалах Беларусі, падчас якога з лекцыямі выступілі:

– вядучы рэферэнт аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, сакратар Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Елінская М.М. «Аб гісторыі Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь»;

– загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», дацэнт Сазановіч Н.У. «Аб гісторыі стварэння Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь».

У рамках кіналекторыя прысутным на ўрачыстым мерапрыемстве прадэманстраваны спецыяльны рэпартаж «Сімвалы народа», які захоўваецца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.