Акцыя Нацыянальнага архіва «Дзень Перамогі ў маёй сям’і»

Падчас ўрачыстага сходу работнікаў Нацыянальнага архіва, які праходзіў 5 мая, было прынята рашэнне рэалізаваць акцыю «Дзень Перамогі ў маёй сям’і»: захаваць на фота ўдзел работнікаў архіва і членаў іх сем’яў у святочных мерапрыемствах і ўскладанні кветак да манументаў воінам, якія загінулі ў баях у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Членамі калектыву прапанова была ўспрынята з вялікім энтузіязмам.