Віртуальная выстава: «Франтавой медсястры прысвячаецца…»
Напярэдадні Дня Перамогі і Міжнароднага Дня Чырвонага Крыжа і Чырвонага паўмесяца ўстанова «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прадстаўляе віртуальную выставу архіўных дакументаў і фатаграфій «Франтавой медсястры прысвячаецца…», прысвечаную франтавой медсястры, кавалеру Медалі імя Флорэнс Найтынгейл – Голухавай Соф’і Васільеўне.
У перадпачатку гэтых знамянальных дат, архівісты дзяржаўнага архіва жадаюць прадставіць чытачам новую архіўную знаходку.
Падчас працы па даследаванні дакументаў архіўнага фонду Буда-Кашалёўскі райкам КПБ, архівісты выявілі асабістую справу Голухавай Соф’і Васільеўны, якая ў чэрвені 1941-га была прызвана ў Чырвоную Армію, а ў кастрычніку 1942-га ў жорсткім баі пад Калінінам за двое сутак. сабе больш за 40 параненых, страціўшы левую руку і атрымаўшы раненні абедзвюх ног.
Соф’я Васільеўна Голухава была ўзнагароджана ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеней, медалямі, а ў 1975 годзе за гераізм, праяўлены пры выратаванні параненых у гады Вялікай Айчыннай вайны, была ўзнагароджана Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа залатым медалём імя Флорэнс Найтынгей.
За подзвігі падчас Вялікай Айчыннай вайны шэсць медыцынскіх сясцёр з Беларусі былі ўдастоены гэтай вышэйшай узнагароды для медсясцёр, якія вызначыліся пры доглядзе хворых і параненых, Голухава Соф’я Васільеўна адна з іх.
У 2021 годзе ў Гомелі па вуліцы Жукава ўстанавілі памятную дошку сястры міласэрнасці Соф’і Голухавай. Гомельскай гарадской паліклініцы № 5 прысвоілі імя сястры міласэрнасці Соф’і Голухавай.
![]() |
1. Вокладка справы па прыёме ў члены ВКП(б) Голухавай Соф’і Васільеўне. 1946г. (Ф.253. Оп.1. Д.165.) |
![]() |
2. Заява Голухавай Соф’і Васільеўны аб прыёме ў члены ВКП(б) (Ф.253. Оп.1. Д.165. Л.1) |
![]() |
3. Анкета кандыдата, які ўступае ў члены ВКП(б). 27.06.1946г. (Ф.253. Оп.1. Д.165. Л.2) |
![]() |
4. Анкета кандыдата, які ўступае ў члены ВКП(б). 27.06.1946г. (Ф.253. Оп.1. Д.165. Л.2аб) |
![]() |
5. Аўтабіяграфія Голухавай Соф’і Васільеўны (Ф.253. Оп.1. Д.165. Л.3) |
![]() |
6. Аўтабіяграфія Голухавай Соф’і Васільеўны (Ф.253. Оп.1. Д.165. Л.3аб) |
![]() |
7. Рэкамендацыя кандыдату ВКП(б) Голухавай Соф’і Васільеўны. 08.04.1946г. (Ф.253. Оп.1. Д.165. Л.4) |
![]() |
8. Рэкамендацыя кандыдату ВКП(б) Голухавай Соф’і Васільеўны. 29.03.1946г. (Ф.253. Оп.1. Д.165. Л.5) |
![]() |
9. Рэкамендацыя кандыдату ВКП(б) Голухавай Соф’і Васільеўны. 06.03.1946г. (Ф.253. Оп.1. Д.165. Л.6) |
![]() |
10. Характарыстыка на фельчара Голухаву Соф’ю Васільеўну, якая працавала пры Буда-Люшэўскім медычным участку. 09.04.1946г. (Ф.253. Оп.1. Д.165. Л.7) |
![]() |
11. Голухава Соф’я Васільеўна (Фота з сеткі Інтэрнэт) |
![]() |
12. Соф’я Васільеўна Голухава (злева), Еўдакія Карпаўна Башлакова (у цэнтры), Марыя Апанасаўна Гаранчук (справа). Пасля ўручэння Соф’і Васільеўне Голухавай медалі Флорэнс Найтынгейл. г.Буда-Кашалёва, 10 ліпеня 1975г. (Фота з сеткі Інтэрнэт) |
![]() |
13. Соф’я Голухава (у цэнтры) удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, франтавая медсястра, кавалер медаля Флорэнс Найтынгейл, ветэран працы. (Фота з сеткі Інтэрнэт) |
![]() |
14. Памятная дошка сястры міласэрнасці Соф’і Голухавай, устаноўленая ў Гомелі па вуліцы Жукава ў 2021 годзе (Фота з сеткі Інтэрнэт) |
![]() |
15. Гомельскай гарадской паліклініцы № 5 прысвоілі імя сястры міласэрнасці Соф’і Голухавай (Фота з сеткі Інтэрнэт) |
![]() |
16. Медаль імя Флорэнс Найтынгейл Соф’і Голухавай у экспазіцыі Гомельскага абласнога музея ваеннай славы (Фота з сеткі Інтэрнэт) |