Сустрэча з навучэнцамі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
29 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве адбылася сустрэча з навучэнцамі 10 ваенна-патрыятычнага класа школы № 48 г.Мінска імя Ф.А.Малышава.
Навучэнцы наведалі фотадакументальную выставу, прысвечаную 120 – годдзю з дня нараджэння Казлова Васіля Іванавіча – дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.
Госці наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў.