Да 125-годдзя спявачкі Ірмы Яўнзем (1897-1975)
Ірма Пятроўна Яўнзем (1897-1975) – вядомая спявачка, збіральніца народных песень, педагог, народная артыстка РСФСР.
Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскую жаночую Марыінскую гімназію (на будынку былой гімназіі па вул. Карла Маркса, 29, устаноўлена мемарыяльная дошка). Вучылася ў Петраградскай кансерваторыі. У 1922 г. вярнулася ў Беларусь. Цяжкае матэрыяльнае становішча вымусіла спявачку хадзіць па вёсках і выменьваць рэчы на ежу. Ходзячы з хаты ў хату, яна слухала і запамінала простыя народныя песні, запісвала іх і потым выконвала на канцэртах. З 1923 г. выкладала спевы і беларускую народную музыку ў Беларускай драматычнай студыі ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. А з 1925 г. больш за 30 гадоў была салісткай Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі. Выконвала беларускія народныя песні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне ў 1927 г. Упершыню ў савецкай гісторыі спявала народныя песні ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам М. Штэйнберга, які апрацоўваў іх спецыяльна для яе.
У гады Вялікай Айчыннай вайны І. Яўнзем знаходзілася ў Маскве, выступала ў бальніцах, прызыўных пунктах, разам з франтавымі канцэртнымі брыгадамі выязджала на Волхаўскі фронт і ў блакадны Ленінград.
З 1961 г. і да канца жыцця працавала выкладчыцай ва Усерасійскай творчай майстэрні эстраднага мастацтва і Маскоўскім дзяржаўным вучылішчы імя М. Іпалітава-Іванава.
За творчае жыццё ў рэпертуары І. Яўнзем значыцца больш за 5 тысяч песень на 64 мовах, каля 11 тысяч канцэртаў. Яна выдала некалькі зборнікаў песень, апублікавала звыш 100 артыкулаў у перыядычным друку, прымала ўдзел у многіх перадачах на радыё і тэлебачанні. Яе вучні – гэта дзесяткі народных і заслужаных артыстаў, тых, каму яна ставіла голас і пісала рэпертуары.
У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца асабісты фонд І. Яўнзем (Ф. 434), які налічвае больш за 300 дакументаў: нотныя рукапісы, артыкулы пра народны фальклор і музычныя падзеі, перапіска, калекцыя фатаграфій.
![]() |
1. І. Яўнзем. 1930-я гг. БДАМЛМ. Ф. 434. Воп. 1. Адз. зах. 46. Л. 7. |
![]() |
2. І. Яўнзем з бацькам і яго сябрамі ў двары свайго дома па Нова-Каломенскім завулку ў Пецярбургу. 1917 г. БДАМЛМ. Ф. 434. Воп. 1. Адз. зах. 51. Л. 8. |
![]() |
3. Беларуская народная песня “Бульба” ў апрацоўцы І. Яўнзем для голасу з фартэпіяна. Аўтограф І. Яўнзем. 23 лютага 1944 г. БДАМЛМ. Ф. 434. Воп. 1. Адз. зах. 1. Лл. 1-1адв. |
![]() |
4. Беларуская народная песня “Калыханка” ў апрацоўцы М. Штэйнберга для голасу з фартэпіяна. Аўтограф М. Штэйнберга. 1938 г. БДАМЛМ. Ф. 434. Воп. 1. Адз. зах. 7. Л. 1. |
![]() |
![]() |
6. І. Яўнзем з Л. Александроўскай, Г. Венгероўскім і іншымі на Міжнароднай музычнай выстаўке ў Франкфурце-на-Майне. 1927 г. БДАМЛМ. Ф. 434. Воп. 1. Адз. зах. 58. Л. 1. |
![]() |
7. Пералік беларускіх народных песень з рэпертуара І. Яўнзем. Машынапіс. 1970-я гг. БДАМЛМ. Ф. 434. Воп. 1. Адз. зах. 36. Лл. 1-2. |
![]() |
8. Спіс вучняў І. Яўнзем. Машынапіс. 1990 г. БДАМЛМ. Ф. 434. Воп. 1. Адз. зах. 37. Лл. 1-2. |
![]() |
9. Успаміны І. Яўнзем пра сваю вучаніцу Наталлю Трапезнікаву. З дзённікавых запісаў 1968-1972 гг. Машынапіс. 1987 г. БДАМЛМ. Ф. 434. Воп. 1. Адз. зах. 15. Л. 2. |