«Адданая акцёрскаму мастацтву» – да 120-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі БССР і СССР Стэфаніі Міхайлаўны Станюты (фотадакументы з фондаў БДАКФФД прысвечаныя С.М.Станюце, народнай артыстцы БССР і СССР)

 

У маі 2025 г. споўнілася 120-гадоў з дня нараджэння актрысы Купалаўскай сцэны, народнай артысткі БССР і СССР Стэфаніі Міхайлаўны Станюты.

На тэатральнай сцэне С.М.Станютай было сыграна каля 200 роляў, а ў кіно яна здымалася з 1958 г.Фільмы з яе ўдзелам – «Магіла льва», «Пра Чырвоную Шапачку», «Час выбраў нас», «Атланты і карыятыды», «Белыя росы».

На YouTube-канале БДАКФФД да 120-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі БССР і СССР Стэфаніі Міхайлаўны Станюты размешчаны промаролік да выставы «Адданая акцёрскаму мастацтву».

Цяпер у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца больш за 60 адзінак уліку фотадакументаў з 1940 па 2000 гг., каля 20 адзінак уліку кінадакументаў з 1960 па 2000 гг. і фонадакументаў з 1962 па 1986 гг., звязаных з жыццём і творчасцю С.М.Станюты.

Фота- і кінадакументы (сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь», «Мастацтва Беларусі», дакументальных фільмаў «Слаўны шлях», 1960 г., «Жыццё на сцэне», 1966 г., «Першая сцэна», 1990 г., «Фрэгат Мельпамэны», 1990 г. артыстка БССР С.Станюта», 1982 г.), дазваляюць нам убачыць актрысу падчас выканання яе розных роляў, сярод калегаў па сцэне, у хатнім становішчы.

У фанатэцы архіва захоўваюцца запісы радыёперадач «Сустрэчы ў радыёстудыi», гутарка карэспандэнта Беларускага радыё В.Мяхава з народнай артысткай БССР, артысткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Я.Купалы С.М.Станютай пра яе творчасць і «Талент глыбокі народны», таксама прысвечаная творчасці актрысы. Акрамя гэтага, у фондах архіва захоўваюцца шматлікія запісы радыёспектакляў, з удзелам С.М.Станюты.

Творчасць народнай артысткі БССР і СССР С.М.Станюта засталася не толькі на кінастужцы, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца карціна яе бацькі Міхаіла Станюты «Партрэт дачкі». Сын актрысы літаратуразнаўцы, пісьменніка, доктара філалагічных навук Аляксандра Станюты прысвяціў яе жыццю і творчасці кнігу «Стэфанія». У памяць аб актрысе 27 сакавіка 2003 г. на доме №19 па праспекце Скарыны (цяпер Незалежнасці) у г.Мінску была ўсталявана мемарыяльная дошка.

 

1. 2-1082 С.М.Станюта, заслужаная артыстка БССР, актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Купалы ў ролі Дыяны ў спектаклі Лопе дэ Вега «Дура для іншых, разумная для сябе»
1947г., г.Мінск
2. 0-000429 Сцэна са спектакля Ю.Буракоўскага «Прага застаецца маёй» у пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Купалы; у ролях: заслужаная артыстка БССР С.М.Станюта і народны артыст БССР У.І.Уладамірскі
10 мая 1952 г., г.Мінск
3. 4-0288 Заслужаная артыстка БССР С.М.Станюта ў ролі Леакадзіі, заслужаны артыст БССР С.С.Бірыла ў ролі Гера, народная артыстка БССР І.Ф.Ждановіч у ролі Кіры Карлаўны ў сцэне са спектакля Ю.Яноўскага «Дачка пракурора» ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Купалы
1954 г., г.Мінск
4. 1-001596 С.М.Станюта – актрыса Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, заслужаная артыстка БССР /партрэт/
1955 г., г.Мінск
5. 4-0276 Заслужаная артыстка БССР С.М.Станюта ў ролі Таццяны Андрэеўны ў сцэне са спектакля А.Маўзона «У ціхім завулку» ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы
1955 г., г.Мінск
6. 2-4739 Народная артыстка БССР С.М.Станюта ў ролі місіс Гейдэльберг у спектаклі «Тайны шлюб» у пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы
1957 г., г.Мінск
7. 1-026470 Падчас здымак мастацкага фільма «Першыя выпрабаванні» паводле трылогіі «На расстанях» Якуба Коласа (вытворчасць кінастудыі «Беларусьфільм»); 1-ы злева – акцёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы народны артыст БССР В.І.Дзядзюшка ў ролі паліцэйскага, 2-ы злева – акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра ў г.Маскве Э.К.Ізотаў у ролі Андрэя Пятровіча Лабановіча, 4-я злева – актрыса Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы народная артыстка БССР С.М.Станюта ў ролі Ганны
/1960-1961 гг./, Мінская вобл.
8. 1-025882 Сцэна са спектакля К.Сіманава «Рускія людзі» ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы; народная артыстка БССР С.М.Станюта ў ролі Марыі Мікалаеўны (злева), заслужаная артыстка БССР Г.К.Макарава ў ролі Марфы Пятроўны
1963 г., г.Мінск
9. 0-068850 Народная артыстка БССР С.М.Станюта за вырабам пацешных скульптур з прыродных матэрыялаў
снежань 1965 г., г.Мінск
10. 0-085512 Артысты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы: народная артыстка СССР Л.І.Ржэцкая, народны артыст БССР В.І.Дзядзюшка, заслужаны артыст БССР П.А.Пякур, народны артыст СССР Л.Г.Р. С.Ф.Хацкевіч, народная артыстка БССР Р.М.Кашэльнікава, народны артыст СССР З.Ф.Стомма, заслужаная артыстка БССР Л.П.Шынка, народная артыстка БССР С.М.Станюта, народная артыстка БССР В.М.Пола> 1 00<0> г.Мінск
11. 1-024317 Народная артыстка БССР С.М.Станюта ў ролі маці Фёдара падчас здымак мастацкага фільма «Магіла льва» (вытворчасць кінастудыі «Беларусьфільм»)
1971 г., Мінская вобл.
12. 1-025482 Народная артыстка БССР С.М.Станюта ў ролі цёткі Машы падчас здымак мастацкага фільма «Цешча» (вытворчасць кінастудыі «Беларусьфільм»)
1973 г., г.Мінск
13. 1-021818 Народная артыстка БССР С.М.Станюта ў ролі Кісяліхі ў мастацкім фільме «Белыя росы» (вытворчасць кінастудыі «Беларусьфільм»)
/1982-1983 гг./
14. 1-021833 Падчас здымак мастацкага фільма «Мама, я жывы!» (вытворчасць кінастудыі «Беларусьфільм»): народная артыстка БССР С.М.Станюта ў ролі настаўніцы Домны Філіпаўны
/1984-1985гг./, БССР
15. 0-130013 Актрыса Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, народная артыстка БССР С.М.Станюта за чытаннем лістоў у кабінеце
люты 1984 г., г.Мінск
16. 0-132909 Народная артыстка СССР С.М.Станюта ў коле сваіх родных і блізкіх
1990 г., г.Мінск
17. 0-154169 Сцэна са спектакля «Гаральд і Мод» падчас бенефісу народнай артысткі БССР і СССР С.М.Станюта ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы
май 1994 г., г.Мінск
18. 0-156176 Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы народная артыстка БССР і СССР С.М.Станюта падчас святкавання 75-годдзя тэатра
1 лістапада 1995 г., г.Мінск