Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
13 мая 2025г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці было праведзена мерапрыемства для студэнтаў-завочнікаў 4курса факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ ім.Францыска Скарыны, прысвечанае вывучэнню архіўных дакументаў праз прызму падзей Вялікай Айчыннай вайны. Студэнты пазнаёміліся з дакументамі аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Гомельшчыны. Было расказана аб дзейнасці партызанскіх атрадаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі і паказаны дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны аб узнагароджанні партызан Добрушскага раёна. Таксама быў прадэманстраваны дакументальны фільм БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі». У заключэнні мерапрыемства студэнтам была арганізавана экскурсія па архівасховішчы, дзе яны пазнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў.
![]() |
1. Студэнты ГДУ імя Францыска Скарыны і М.Вашчанка ў чытальнай зале архіва |
![]() |
2. Экскурсія па архівасховішчы |