Аб сумесным удзеле Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі ў адкрыцці выстаўкі «Пасляваенная архітэктура Беларусі ў архіўных дакументах і матэрыялах. 1945-1955 гг.» у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
23 верасня 2022 г. у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі «Пасляваенная архітэктура Беларусі ў архіўных дакументах і матэрыялах. 1945-1955 гг.», прымеркаванай да Года гістарычнай памяці.
Выстава заклікана азнаёміць гледача з разбуральнымі наступствамі Вялікай Айчыннай вайны для аблічча беларускіх гарадоў, аб працоўным подзвігу архітэктараў і гараджан па аднаўленні архітэктурных збудаванняў у пасляваеннае дзесяцігоддзе.
Фокус архіўных дакументаў, прадстаўленых у экспазіцыі, засяроджаны на Мінску. Сёння гэты горад, які нядаўна адзначыў сваё 935-годдзе, выглядае сучасным, развітым еўрапейскім горадам. Але такім ён стаў далёка не адразу. Беларуская сталіца, моцна разбураная ў гады Вялікай Айчыннай вайны, здолела адрадзіцца з попелу і руін да 1953 г. і сёння па праве з’яўляецца прадметам гонару мінчан.
У рамках удзелу ў выставе «Пасляваенная архітэктура Беларусі 1945-1955 гг.» БДАКФФД дае 19 адзінак захоўвання кінадакументаў.
Сюжэты гэтых дакументаў прысвечаны мірнаму будаўніцтву Беларускай ССР і аднаўленню народнай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Гэта кіналетапіс працоўнага подзвігу беларускага народа, які з руін аднавіў краіну пасля нямецка-фашысцкай акупацыі.
Усе матэрыялы ўяўляюць сабой сюжэты з кіначасопіса «Советская Белоруссия» і «Навіны дня» за 1945-1955 гг., а таксама кінанарысы «Мінск аднаўляецца» (1946 г.) і «Мінск» (1949 г.), кіначасопіс «Будаўнікі» ( №4, спецвыпуск), кіналетапіс «Шчасце народа» (1949 г.).
Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі прадставіў на выставе асабістыя дакументы з фонду аднаго з выдатных дойлідаў ХХ стагоддзя, чые работы паўплывалі на фарміраванне архітэктурнага аблічча пасляваеннага Мінска – Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда.
Падобныя праекты вельмі важныя ў мэтах папулярызацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. З іх дапамогай унікальныя дакументы становяцца даступнымі літаральна кожнаму грамадзяніну нашай краіны.
![]() |
1. Выступленне дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны В.С.Варапаева на адкрыцці выставы (23 верасня 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
2. Выступленне дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А.М.Запартыка на адкрыцці выставы (23 верасня 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
3. Выступленне архівіста 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў М.Д.Раманавай на адкрыцці выстаўкі (23 верасня 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
4. Ля экспазіцыйных стэндаў злева направа: архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Г.Л.Лявіна, загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Л.В.Дубатоўка, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.Д.Раманава, вядучы арх. лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў М.А.Шмалій (23 верасня 2022 г., БДАКФФД) |
![]() |
5. Вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны А.М.Гаўрылава падчас адкрыцця выставы (23 верасня 2022 г., БДАКФФД) |